Навіны банка і прэс-рэлізы
17.03.2016

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-люты 2016 года

Дзейнасць ААТ «ААБ Беларусбанк» накіравана на рашэнне задач па забеспячэнні выканання стратэгічных мэт і паказчыкаў на 2016 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.03.2016 склаў 32,9 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 26,7 трлн. рублёў, або 1 129 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-люты 2016 года павялічылася на 5%, або на 14 трлн. рублёў, і на 01.03.2016 склала 282 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.03.2016 склаў 84,5 трлн. рублёў.

Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб на 01.03.2016 (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 102,5 трлн. рублёў.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.03.2016 склаў 1,8 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў кліентаў.

Крэдытны партфель банка на 01.03.2016 склаў 186,1 трлн. рублёў, у т.л.:

– крэдыты юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 136 трлн. рублёў;

– крэдыты фізічных асоб – 50,1 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах на фінансаванне нерухомасці, выдадзеных у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 45 трлн. рублёў.

Па стане на 01.03.2016 у абарачэнні знаходзяцца 5,0 млн. плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 268 банкаматаў, 2 121 інфакіёск, 1 879 пунктаў выдачы наяўных, 1 874 пункты прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за люты 2016 года склала 41,6 %.

За справаздачны перыяд аб’ём купленай наяўнай замежнай валюты (з улікам канверсіі) склаў 212,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, прададзена (з улікам канверсіі) – 234,1 млн. долараў ЗША.

На 01.03.2016 сетка падраздзяленняў банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 633 аддзяленні (з якіх 761, або 46,6% ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 872, або 53,4%, – у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!