«Беларусбанкам» прынята рашэнне аб захаванні статуса Генеральнага партнёра Нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі і падпісаны адпаведны дагавор на 2016 год.
Дакументам прадугледжаны варыянты рэкламных праяўленняў банка ў разнастайных відах камунікацый, трансляцый і публікацый у СМІ ў рамках усіх мерапрыемстваў чэмпіянату Беларусі. За афіцыйнай назвай Нацыянальнага чэмпіянату краіны па футболе замацавана найменне «Беларусбанк – чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2016 года сярод каманд вышэйшай лігі». Скарочаная назва — «БЕЛАРУСБАНК – ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2016».
Генеральным партнёрам Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» «Беларусбанк» з’яўляецца на працягу чатырох гадоў.
Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык неаднаразова падкрэсліваў, што гэта рэальная падтрымка і ўклад у развіццё айчыннага футбола, што цалкам карэлюе з філасофіяй бізнесу найбуйнейшага фінансавага інстытута краіны, яго сацыяльна адказнай пазіцыяй.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»