Паведамляем, што з 01.03.2016 ажыццяўляць плацяжы на карысць Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і ТАА «Палома сэрвіс» (крэдыты салонаў «На сувязі») з выкарыстаннем плацежных картак у інфакіёсках банка, а таксама ў «Інтэрнэт-банкінгу», «М-банкінгу» і «ТВбанкінгу» (далей - каналы ДБА) можна толькі праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП).
Плацяжы на карысць Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь з дапамогай сэрвіса «SMS-банкінг» з 01.03.2016 ажыццяўляцца не будуць.
Таксама паведамляем, што з 01.03.2016 у каналах ДБА банка стануць недаступнымі плацяжы на карысць ДУ «Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Ваяр» (падпіска на газету «Белорусская военная газета. Во славу Родины») і ДП «Аква-Мінск» (паслугі ФАК «Серабранка»).
Звяртаем увагу, што з 01.03.2016 таксама стане недаступнай інфармацыя аб раней праведзеных і захаваных аперацыях аплаты вышэйназваных паслуг («іконкі» захаваных плацяжоў) у каналах ДБА банка.
Для стварэння «іконкі» трэба будзе правесці плацеж нанава і захаваць яго (будзе даступна толькі для плацяжоў на карысць Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і ТАА «Палома сэрвіс»).