Інфармуем, што ў сувязі са змяненнем РУП «Мінскэнерга» парадку аплаты паслуг за электраэнергію ў Мінскім раёне, для ажыццяўлення такіх плацяжоў у інфакіёсках банка, а таксама ў «Інтэрнэт-банкінгу», «М-банкінгу» і «ТВбанкінгу» праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП) неабходна паслядоўна выбіраць наступныя ўкладкі:
«Мінская вобл.»;
«Мінскі р-н»;
«Электра-, Цеплазабеспячэнне»;
«Электраэнергія».
Інфармацыя аб раней праведзеных і захаваных аперацыях аплаты вышэйназваных паслуг («іконкі» захаваных плацяжоў) стане недаступнай. Для стварэння «іконкі» трэба будзе правесці плацеж нанава і захаваць яго.
Акрамя таго стане немагчымым ажыццяўленне раней зарэгістраваных аперацый па аплаце вышэйназваных паслуг у рамках сэрвісу «Аўтааплата». Для аднаўлення ажыццяўлення плацяжоў трэба будзе ў інфакіёсках банка выдаліць існуючыя зарэгістраваныя аперацыі і падключыць (зарэгістраваць) іх нанава.