Паважаныя мужчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага – дзень адважных і моцных духам мужчын, якім ёсць каго і што абараняць: Айчыну, справу, дом, родных і блізкіх.
Дзякуем за кожны дзень спакою і ўпэўненасці ў будучыні. Заставайцеся такімі ж мужнымі, рашучымі і спагадлівымі.
Жадаем Вам моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, новых дасягненняў і цеплыні дамашняга ачага. І няхай усё будзе паспяхова складвацца ў працы, якую Вы абралі справай свайго жыцця.
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»