Навіны банка і прэс-рэлізы
12.02.2016

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень 2016 года

Дзейнасць ААТ «ААБ Беларусбанка» ў студзені 2016 года была накіравана на рашэнне задач па забеспячэнні выканання стратэгічных мэт і паказчыкаў на 2016 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.02.2016 склаў 33,2 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 26,7 трлн. рублёў, або 1 180 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень 2016 года павялічылася на 8%, або на 21 трлн. рублёў, і на 01.02.2016 склала 289 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.02.2016 склаў 86,9 трлн. рублёў.

Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асобна 01.02.2016 (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 103,3 трлн. рублёў.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.02.2016 склаў 1,9 млрд. долараў ЗША ў экв. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.02.2016 склаў 185,7 трлн. рублёў, у т.л.:

– крэдыты юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 135,6 трлн. рублёў;

– крэдыты фізічных асоб – 50,1 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 48,6 трлн. рублёў.

Па стане на 01.02.2016 у абарачэнні знаходзяцца 4,9 млн. плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 272 банкаматы, 2126 інфакіёскаў,  1 885 пунктаў выдачы наяўных, 1878  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за студзень 2016 года склала 39,8 %. 

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з наяўнай замежнай валютай з удзелам фізічных асоб склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША пакуплі 97,3 млн., па продажы 151,5млн.

На 01.02.2016 сетка падраздзяленняў банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў–абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 639 аддзяленняў (з якіх 765, або 46,7% ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 874, або 53,3%, –у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!