Шаноўныя трымальнікі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», што плануюць падарожжа за мяжу, у тым ліку ў краіны Азіяцка–Ціхаакіянскага рэгіёна, ЗША, Японію, Кітай. Банк перагледзеў існуючыя ўмовы зняцця наяўных грашовых сродкаў.
У сувязі з інфармацыяй пра павелічэнне колькасці ашуканскіх аперацый у шэрагу замежных краін, што паступіла ад міжнародных плацежных сістэм з мэтай абароны інтарэсаў трымальнікаў карт (юрыдычных і фізічных асоб) ААТ «ААБ Беларусбанк» увёў часовыя абмежаванні на зняцце наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных карт банка, у тым ліку крэдытных.
Ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак фізічных і юрыдычных асоб, што ўтрымліваюць мікрапрацэсар (чып) і магнітную паласу часова прыпынена на тэрмін да 20.10.2017 у наступных краінах:
Тып карткі |
Краіна |
MasterCard |
Камбоджа, Ганконг, Малайзія, Непал, Філіпіны, В'етнам, Паўднёвая Карэя, Індыя, Інданезія, Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія, ЗША |
VISA и Maestro |
Непал, Індыя, Інданезія, Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія, ЗША |
Ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак фізічных асоб, выпушчаных толькі з магнітнай паласой, часова прыпынена ва ўсіх замежных краінах.
Абмежаванні не распаўсюджваюцца на безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак у пунктах гандлю і сэрвісу. Выключэнне складаюць аперацыі аплаты на АЗС на тэрыторыі ЗША, дзе ўстаноўлены ліміт не больш 100 долараў ЗША ў эквіваленце на працягу 24 гадзін.
Пры неабходнасці забарона на ажыццяўленне аперацый здымання наяўных грашовых сродкаў у банкаматах можа быць знята на перыяд знаходжання трымальніка карткі ў дадзеных краінах. Пры гэтым зняцце наяўных будзе магчыма на суму не больш 150 долараў ЗША ў эквіваленце на працягу 24 гадзін. Для гэтага трэба загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якім адкрыты рахунак і была выдадзена картка.
Увазе трымальнікаў картак, што выязджаюць у Крым!
Міжнароднымі плацежнымі сістэмамі Visa і MasterCard часова прыпынена абслугоўванне картак дадзеных сістэм на тэрыторыі Крыма.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»