Навіны банка і прэс-рэлізы
27.01.2016

Да ўвагі трымальнікаў картак ААТ «ААБ Беларусбанк»!

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 01.02.2016 па нанава адкрываемых і дзеючых бягучых рахунках, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, па якіх працэнты налічваюцца ў памеры стаўкі па банкаўскім укладзе «Пенсіённы» (далей – Пенсіённыя бягучыя рахункі), а таксама па нанава адкрываемых і дзеючых рахунках у рамках пакета паслуг «Пенсіённы», устаноўлена працэнтная стаўка ў памеры 0,5% гадавых.

Адначасова інфармуем аб адмене з 01.02.2016 налічэння і выплаты дадатковага працэнтнага даходу, устаноўленага рашэннем Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 18.06.2009 (пратакол №69.11), па нанава адкрываемых і дзеючых Пенсіённых бягучых рахунках.