Навіны банка і прэс-рэлізы
27.01.2016

Старшыня Праўлення «Беларусбанка»: Супрацоўніцтва з Кітаем мае вялікі патэнцыял (прэс-рэліз)

«Супрацоўніцтва з фінансавымі кругамі Кітайскай Народнай Рэспублікі мае вялікі патэнцыял», - заявіў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, выступаючы на семінары Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва (МБА ШАС) «Эканамічны пояс Шаўковага шляху: валютнае абарачэнне», які адбыўся 23-25 студзеня 2016 года ў горадзе Санья (КНР).

 

 001

Трэба сказаць, ААТ «ААБ Беларусбанк» з’яўляецца адзіным крэдытна-фінансавым інстытутам Рэспублікі Беларусь,  прадстаўленым у МБА ШАС з 2012 года. Прадстаўніцтва банка ў Пекіне паспяхова функцыянуе з 2007 года.

Выконваючы функцыі агента Ураду Рэспублікі Беларусь, «Беларусбанк» абслугоўвае звязаныя крэдыты кітайскіх банкаў на агульную суму 2,3 млрд. долараў ЗША. У крэдытным партфелі - больш за 424 млн. долараў ЗША прамых крэдытаў, прыцягнутых ад банкаў КНР.

Найбольш актыўна развіваецца супрацоўніцтва з найбуйнейшымі банкамі КНР - Дзяржаўным банкам Развіцця Кітая, Экспартна-імпартным банкам Кітая і многімі іншымі. У 2012 годзе было падпісана Рамачнае Пагадненне паміж найбуйнейшымі фінансавымі інстытутамі Беларусі і Паднябеснай - Дзяржаўным банкам Развіцця Кітая і ААТ «ААБ Беларусбанк».

Знакавым стала падпісанне Генеральнага крэдытнага Пагаднення паміж  «Беларусбанкам» і Дзяржаўным банкам Развіцця Кітая на прадастаўленне крэдытнай лініі ў памеры 300 млн. долараў ЗША. Пагадненне было падпісана падчас візіту ў нашу краіну Кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна 10 мая 2015 года.

У цяперашні момант банкам сумесна з кітайскімі партнёрамі ўзгадняюцца і рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты ў прамысловай і энергетычнай сферы, прапрацоўваюцца схемы ўзаемадзеяння па  падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.

«Патэнцыял нашага супрацоўніцтва мае права набыць яшчэ большую маштабнасць, – сцвярджае Сяргей Пісарык. – Для гэтага ёсць усе падставы: гістарычна складзеныя кантакты, узаемаразуменне на ўсіх узроўнях, узаемны інтарэс і эканамічная выгада».

Ён падкрэсліў таксама значнасць дзелавых кантактаў банка ў рамках МБА ШАС і прапанаваў шэраг магчымых схем узаемадзеяння з усімі банкамі-ўдзельнікамі гэтай ўплывовай міжнароднай супольнасці.

У цэлым семінар у Санья ўяўляў сабой пляцоўку для сустрэч «без гальштукаў» і наладжвання дзелавых сувязей.

 0002

У ім прынялі ўдзел кіраўнікі найбуйнейшых банкаў краін МБА ШАС па асабістым запрашэнні Старшыні Савета Дырэктараў Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Ху Хуэйбана.

 003

У ходзе сустрэчы Сяргея Пісарыка са спадаром Ху Хуэйбанам бакі абмяняліся інфармацыяй аб далейшых перспектывах развіцця міжбанкаўскага супрацоўніцтва. Таксама адбыўся рад рабочых сустрэч і дзелавых перамоў дэлегацыі ААТ «ААБ Беларусбанк», у тым ліку з кіруючым дырэктарам Фонда Шаўковага шляху спадарыняй Чжу Сужун.

Даведка: афіцыйна Фонд Шаўковага шляху пачаў працу ў снежні 2014 года. Капітал фонду быў выдзелены з кітайскіх золатавалютных рэзерваў, а таксама актываў Кітайскай інвестыцыйнай карпарацыі, Экспартна-імпартнага банка Кітая і Кітайскага банка развіцця.

Фонд Шаўковага шляху з’яўляецца сярэдне- і доўгатэрміновым фондам развіцця і інвестыцый, які прадастаўляе дапамогу краінам і рэгіёнам, размешчаным уздоўж эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога шаўковага шляху 21-га стагоддзя, у рэалізацыі буйнамаштабных праектаў, якія забяспечваюць пашырэнне транспартна-камунікацыйных магчымасцей рэгіёна.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!