Навіны банка і прэс-рэлізы
26.01.2016

«Беларусбанк» атрымаў дыплом «Мецэнат культуры Беларусі 2015» (прэс-рэліз)

За падтрымку нацыянальнай культуры ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала дыплом «Мецэнат культуры Беларусі 2015». Цырымонія ўшанавання лаўрэатаў адбылася  25 студзеня 2016 года ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.

001

 9435

На фота: Дыплом банку ўручае Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыдзюшка

«Наша культура багатая і шматгранная. І ў агульнай скарбніцы ёсць асобыя брыльянты. З’яўляючыся здабыткам нацыянальнай культуры, яны ўпрыгожваюць і ўзбагачаюць сусветны культурны здабытак, - адзначыў у прывітальным слове намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько. -  Як камерцыйная арганізацыя банк апрыёры павінен у аснову ставіць эканамічную выгаду. Але, як гаворыцца, не хлебам адзіным жыве чалавек. Падтрымка культуры - гэта рэальна сацыяльная адказнасць банкаўскага бізнесу, а мецэнацтва - выдатны варыянт дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Прыемна, што ў 50 мільярдах рублёў, якія мецэнаты ўклалі ў беларускую культуру, ёсць немалая лепта і нашага банка».

9458

На фота: Намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько

У цэлым, «Беларусбанк» рэалізуе шэраг грамадска значных праграм. Гэта «Бацькоўскі кут», «Пераможам разам», «Мост у будучыню», «Вектар дабрыні». Усё, што датычыцца культуры, аб’яднана ў праграму «Прастора натхнення».

У 2015 годзе банк выступіў у ролі Генеральнага партнёра II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурса вакалістаў, арганізатар якога - Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Фінансавая дапамога была аказана Беларускаму дзяржаўнаму заслужанаму харэаграфічнаму ансамблю «Харошкі», Тэатру беларускай драматургіі. Банк удзельнічаў у фінансаванні Маладзёжнага тэатральнага форума краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Балтыі і Грузіі.

За аказанне падтрымкі ў правядзенні наватарскіх праектаў дыплома «Мецэнат культуры Беларусі 2015 года» ўдастоена ТАА «АСБ Лізінг».

image006

На фота: Дыплом «Мецэнат культуры» атрымлівае намеснік дырэктара ТАА «АСБ Лізінг» Святлана Кружылава

Традыцыя ўзнагароджваць меценатаў у Беларусі склалася ў 2012 годзе. Гэта форма ўдзячнасці міністэрства культуры бізнесу за фінансаванне міжнародных кіна- і тэатральных фестываляў, музычных форумаў, конкурсаў, дапамогу па стварэнні і ўсталяванні помнікаў выдатным асобам, уклад у развіццё ў Беларусі музейнай справы і арганізацыю буйных выставачных праектаў.

9433

Міністр культуры Барыс Святлоў сцвярджае, што разам з мастацкай культурай развіваецца і бізнес-культура. «Нашы бізнес-кругі разумеюць, што без падтрымкі духоўнай дзейнасці немагчыма рухацца наперад у дасягненні якіх-небудзь матэрыяльных мэт", - лічыць Барыс Святлоў.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!