Навіны банка і прэс-рэлізы
22.01.2016

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаўаб пераводзе ўкладаў (дэпазітаў) з нязначнымі астаткамі на асобны рахунак банка

Перавод укладаў (дэпазітаў) з нязначнымі астаткамі на асобны рахунак ажыццяўляецца штогадова не пазней перадапошняга банкаўскага дня студзеня.

Перавод укладаў (дэпазітаў) на асобны рахунак ажыццяўляецца:

- у выпадку адсутнасці аперацый (акрамя залічэння даходу, налічанага на астаткі сродкаў на рахунку) на працягу папярэдняга года і да даты пераводу (больш за 12 месяцаў, не ўключаючы тэрмін накладання арышту або прыпынення аперацый);

- калі астатак ўкладу (дэпазіту) па стане на 1 студзеня бягучага года з улікам гадавой капіталізацыі складае:

- па ўкладах у беларускіх рублях – ад 0 да 10000 (9999 уключна) беларускіх рублёў;

- па ўкладах у замежнай валюце – ад 0 да 5 (4.99 уключана) адзінак наміналу валюты ўкладу.

Дадатковай умовай пераводу ўкладаў (дэпазітаў) з нязначнымі астаткамі на асобны рахунак банка па тэрміновых укладах (дэпазітах) з’яўляецца заканчэнне тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту); па ўмоўных укладах (дэпазітах) – наступленне (ненаступленне) вызначанай у дагаворы акалічнасці (падзеі).

Належныя ўклады (дэпазіты) і даходы па іх выплачваюцца ўкладчыкам пры іх яўцы ў падраздзяленні банка, аддзяленні РУПС.