Навіны банка і прэс-рэлізы
20.01.2016

ТОП-НАВІНА: «БЕЛАРУСБАНК» ПРЫЦЯГНУЎ САМЫ БУЙНЫ СІНДЫКАВАНЫ КРЭДЫТ

ААТ «ААБ Беларусбанк» паспяхова завершыла маштабную здзелку: прыцягнула з-за мяжы беспрэцэдэнтны для айчыннага фінансавага рынку сіндыкаваны крэдыт. Аб’ём прыцягнутых рэсурсаў склаў у эквіваленце 265 мільёнаў долараў ЗША. Банкамі-крэдыторамі выступілі фінансавыя інстытуты з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Латвійскай Рэспублікі, а таксама міжнародная фінансавая арганізацыя Еўразійскі банк развіцця.

«Беларусбанк пачаў новы год са значнай для краіны і банка падзеі: ва ўмовах існуючай нявызначанасці на фінансавых рынках, а таксама ўмацавання патрабаванняў замежных крэдытораў банк прыцягнуў самы буйны сіндыкаваны крэдыт у гісторыі айчыннай банкаўскай сістэмы. Рэсурсы прыцягнуты на ўмовах, якія дазваляюць зрабіць больш танным крэдытаванне кліентаў банка, і будуць накіраваны на фінансаванне іх знешнегандлёвых кантрактаў, – адзначыў Старшыня Праўлення банка Сяргей Пісарык. – Расцэньваю гэты праект як сведчанне даверу замежных партнёраў нашаму банку, пацвярджэнне яго статусу на міжнародным фінансавым рынку, бездакорнай дзелавой рэпутацыі».

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!