Дзейнасць банка ў 2015 годзе была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2015 год.
Нарматыўны каптітал банка на 01.01.2016 склаў 33,8 трлн рублёў.
Статутны фонд складае 26,7 трлн рублёў, або 1,3 млрд еўра.
Рэсурсная база банка за 2015 год павялічылася на 34,9 %, або на 69,3 трлн рублёў, і на 01.01.2016 склала 267,9 трлн рублёў.
Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.01.2016 склаў 79,2 трлн рублёў.
Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб на 01.01.2016 (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 94,7 трлн рублёў.
Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.01.2016 склаў 1,8 млрд долараў ЗША ў эквіваленце. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.
Крэдытны партфель банка на 01.01.2016 склаў 174,4 трлн рублёў, у т.л.:
– юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 124,6 трлн рублёў;
– фізічных асоб – 49,8 трлн рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 44,8 трлн рублёў.
Па стане на 01.01.2016 у абарачэнні знаходзяцца 4,9 млн плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк».
Функцыянуе 1 274 банкаматы, 2 128 інфакіёскаў, 1,9 тысяч пунктаў выдачы наяўных, 1,9 тысяч пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.
Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за снежань 2015 года склала 38,6 %.
За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай у эквіваленце долараў ЗША склаў (з улікам канверсіі): купля – 1569,3 млн долараў ЗША, продаж – 1631,2 млн долараў ЗША, перапродаж замежнай валюты – 61,9 млн долараў ЗША.
На 01.01.2016 сетка падраздзяленняў банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 647 аддзяленняў (з якіх 769, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 878, або 53 % – у сельскай мясцовасці).