Навіны банка і прэс-рэлізы
15.01.2016

«Беларусбанк» прапануе ашчадныя сертыфікаты (прэс-рэліз)

Найбольш папулярнай альтэрнатывай банкаўскаму дэпазіту з’яўляецца ашчадны сертыфікат.

«Беларусбанк» прапануе ашчадныя сертыфікаты. Гэтыя каштоўныя паперы маюць шэраг пераваг – на прад’яўніка, фіксаваная працэнтная стаўка, пагашэнне сертыфіката ажыццяўляецца ў любой установе банка, незалежна ад месца яго набыцця.

Тэрміны абарачэння – 1 месяц, 2 месяцы, 95 дзён,185 дзён.

Даходнасць вызначана ў наступных памерах і фіксаваная на працягу тэрміну абарачэння:

на 1 месяц – 19% гадавых,

на 2 месяцы – 20% гадавых,

на 95 дзён – 26 % гадавых,

на 185 дзён – 28 % гадавых.

Умовы выпуску, абарачэння і пагашэння ашчадных сертыфікатаў на прад’яўніка ААТ «ААБ Беларусбанк» – па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях банка, а таксама ў газеце «Звязда» № 181 ад 26.09.2013.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»