ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў аб тым, што:
з 15.01.2016 уводзіцца новы тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Класік Безадзыўны Новы» ў беларускіх рублях і замежнай валюце.
Умовы па ўкладзе:
- папаўненне ўкладу без абмежаванняў да дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
- выплата працэнтаў у дзень заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу, калі іншае не вызначана дагаворам.
Працэнтныя стаўкі ў залежнасці ад тэрміну вяртання ўкладу ўстаноўлены ў наступных памерах:
Працэнтныя стаўкі па ўкладзе |
|||
Тэрмін (месяцаў) |
3 |
6 |
9 |
Беларускія рублі (%, гадавых) |
25,0 |
26,0 |
29,0 |
Долары ЗША, еўра (%, гадавых) |
3,0 |
3,5 |
4,0 |
Расійскія рублі (%, гадавых) |
5,0 |
5,5 |
6,0 |
Адначасова інфармуем:
1) З 15.01.2016 па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 95 дзён устаноўлена працэнтная стаўка ў памеры 26% гадавых, з тэрмінам абарачэння 185 дзён — 28% гадавых.
2) Аб спыненні з 01.02.2016 прыёму грашовых сродкаў на нанава адкрываемы тэрміновы банкаўскі ўклад «Ашчадны» ў беларускіх рублях і замежнай валюце (папаўненне ўкладаў, адкрытых да 01.02.2016, не спыняецца).
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»