Паважаныя кліенты!
З 02.01.2016 ажыццяўляць плацяжы на карысць КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» (за камунальныя паслугі ў г. Мінску) праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк» (інфакіёскі, сэрвісы «М-банкінг», «Інтэрнэт-банкінг» і «ТВбанкінг») можна толькі праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП).
Вышэйназваныя плацяжы з дапамогай паслугі «SMS-банкінг» ажыццяўляцца не будуць.
Для правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП) неабходна паслядоўна выбраць наступныя ўкладкі:
1. «г. Мінск»;
2. «Камунальныя плацяжы»;
3. «Кв.плата, вада, іншыя кам. паслугі» і, далей, увесці рэквізіты плацяжу.
Для атрымання інфармацыі аб раней праведзеных плацяжах (і/або іх рэквізітах) на карысць КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» вы можаце:
- у «Інтэрнэт-банкінгу» - выбраць укладку «Гісторыя плацяжоў» і ўказаць параметры пошуку апошняга здзейсненага плацяжу (выбраць укладку «Камунальныя плацяжы», указаць дату (або перыяд) апошняга плацяжу);
- у «М-банкінгу» - выбраць укладку «Журнал» - «Плацяжы».