Навіны банка і прэс-рэлізы
24.12.2015

Аб працы ААТ «ААБ Беларусбанк» у выхадныя і перадсвяточныя дні

Паважаныя кліенты!

У працу банка ўносяцца наступныя змяненні.

 

Рэжым працы:

  • Аддзяленні

24 снежня 2015г. – па рэжыме працы перадсвяточных дзён (працягласць працы скарачаецца на адну гадзіну. Больш падрабязная інфармацыя на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Пошук філіялаў, ЦБП, аддзяленняў, абменных пунктаў»).

25 снежня 2015г. – выхадны дзень.

31 снежня 2015г. – працоўны дзень да 14:00.

1 і 2 студзеня 2016г. – выхадныя дні.

У аддзяленнях з кругласутачным рэжымам працы – без змяненняў.  

 

  • Абменныя пункты

24, 31 снежня 2015г. абменныя пункты, якія не ажыццяўляюць аперацыі па ўкладных рахунках, працуюць па рэжыме перадсвяточных дзён (працягласць працы скарачаецца на адну гадзіну. Больш падрабязная інфармацыя на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Пошук філіялаў, ЦБП, аддзяленняў, абменных пунктаў»).

З 1 па 3 студзеня 2016г. – у звычайным парадку згодна з усталяваным рэжымам працы.

 

Ажыццяўленне аперацый:

  • У аддзяленнях па ўкладных рахунках:

З 22-00 30 снежня 2015г. да 14-00 31 снежня 2015г. аперацыі па ўкладах ажыццяўляюцца толькі па месцы адкрыцця рахунку.

З 14-00 31 снежня 2015г. да 03 снежня 2016г. аперацыі па ўкладных рахунках не ажыццяўляюцца.

З 03 студзеня 2016г. аперацыі па ўкладах ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме.

 

  • У сэрвісах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання

З 22:00 29 снежня 2015г. да 12:00 01 студзеня 2016г. у інфакіёсках, інтэрнэт-банкінгу і мабільным банкінгу аперацыя папаўнення ўкладнога рахунку па плацежнай картцы будзе недаступна.

З 17.30 30 снежня 2015г. да 12.00 01 студзеня 2016г. не будуць ажыццяўляцца аперацыі па ўкладах «Інтэрнэт-дэпазіт», па крэдытах «Інтэрнэт-безнаяўны».

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці. Няхай яны не сапсуюць святочны настрой. Пастарайцеся загадзя ажыццявіць неабходныя банкаўскія аперацыі.

 

З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!