ААТ «ААБ Беларусбанк» працягвае пашыраць магчымасці дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання фізічных асоб.
Цяпер у М-банкінгу і інфакіёсках банка даступна магчымасць афармлення кліентамі заявак на атрыманне даведак аб наяўнасці (адсутнасці) усталяванага ліміту авердрафту (запазычанасці па авердрафтным крэдыце); аб наяўнасці рахунку фізічнай асобы і памеры грашовых сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку.
Атрымаць заказаную ў М-банкінгу і інфакіёсках даведку кліент зможа ва ўстанове банка, у якой адкрыты рахунак з выкарыстаннем карткі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.