Навіны банка і прэс-рэлізы
23.12.2015

«Беларусбанкам» рэалізаваны сэрвіс анлайн-аплаты за картку

«Беларусбанкам» рэалізавана магчымасць анлайн-аплаты ўзнагароджання за абслугоўванне плацежнай карткі, замоўленай на карпаратыўным сайце банка, з выкарыстаннем рэквізітаў картак плацежных сістэм Visa, MasterCard або БЕЛКАРТ.

Для бяспекі правядзення плацяжу кліенту прадастаўлена магчымасць увесці пароль 3-D Secure пры выкарыстанні картак плацежных сістэм Visa, MasterCard (у выпадку калі банк эмітэнт падтрымлівае дадзеную тэхналогію) або Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ пры выкарыстанні картак «Беларусбанка» плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ. Даведацца больш аб правядзенні плацяжоў у сетцы Інтэрнэт і паролі 3-D Secure можна тут.

Паслуга па запаўненні на карпаратыўным сайце банка заявак на выпуск плацежных картак дазваляе кліентам скараціць да мінімуму колькасць наведванняў устаноў банка для адкрыцця рахунку і афармлення карткі.

Працэс афармлення заяўкі займае некалькі мінут – наведвальніку сайта неабходна выбраць від карткі, а таксама пазначыць асабістыя і кантактныя даныя, пасля чаго аплаціць узнагароджанне за абслугоўванне выбранай карткі. Пасля вырабу карткі на нумар мабільнага тэлефона кліента дасылаецца SMS-паведамленне аб яе гатоўнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!