Навіны банка і прэс-рэлізы
22.12.2015

«Беларусбанк» правёў перамовы з нямецкімі партнёрамі (прэс-рэліз)

Перамовы дэлегацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са Старшынёй Праўлення Сяргеем Пісарыкам з кіраўніком банка АКА Аусфуркрэдыт-Гезельшафт мбХ (ФРГ) Маркам Венджыкам адбыліся ў Франкфурце-на-Майне. На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнікі падраздзяленняў нямецкага банка, якія адказваюць за развіццё бізнесу з  Беларуссю.

Падсумоўваючы вынікі гэтага года, Сяргей Пісарык падзякаваў нямецкаму боку за паслядоўнасць палітыкі вядзення бізнесу, выказаў задаволенасць вынікамі супрацоўніцтва з адным з вядучых банкаў-партнёраў.

Марк Венджык канстатаваў станоўчую дынаміку развіцця кантактаў з нашай краінай і «Беларусбанкам» у прыватнасці,  адзначыўшы яго надзейнасць і выдатную плацежную дысцыпліну.

image002

Бакі абмеркавалі стратэгічныя пытанні ўзаемадзеянняў 2016 годзе і на бліжэйшую перспектыву.

Даведка: банк АКА Аусфуркрэдыт-Гезельшафт мбХ – спецыялізаваны фінансавы інстытут, размешчаныў Франкфурце-на-Майне, асноўнай задачай якога з’яўляецца фінансаванне германскага экспарту. Заснаваны ў 1952 годзе. Акцыянерамі АКА Аусфуркрэдыт-Гезельшафт мбХ з’яўляюцца 19 нямецкіх банкаў, у тым ліку Комерцбанк, Дойчэ Банк, УніКрэдыт Банк АГ, Байерышэ Ландэсбанк, Ландэсбанк Берлін, КфВ і інш.

Агульная сума пагадненняў па прыцягненні «звязанага» доўга тэрміновага фінансавання, заключаных «Беларусбанкам» з кансорцыумам АКА, складае каля 366 млн. еўра (першая здзелка здзейснена ў 2000 годзе). Акрамя таго, кансорцыум з’яўляецца ўдзельнікам рынку гандлёвага фінансавання і сіндыкаванага крэдытавання.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!