Паважаныя кліенты, партнёры і супрацоўнікі «Беларусбанка»! Дарагія сябры!
Ужо стала добрай традыцыяй адзначаць 26 снежня дзень нараджэння банка. Менавіта з гэтай датай звязваецца стварэнне «Беларусбанка».
І нягледзячы на тое, што афіцыйны летапіс банка налічвае дзевяць дзесяцігоддзяў, яго станаўленню як фінансава-крэдытнага інстытута папярэднічала працяглая шматвекавая перадгісторыя.
Стагоддзямі складваліся банкаўскія традыцыі, дзелавая школа, прафесійны вопыт у сферы фінансаў, спосабы камунікацыі і сацыяльная адказнасць. Дык няхай жа і надалей наш банк захоўвае і развівае лепшыя практыкі фінансава-крэдытнай справы, застаецца флагманам сістэмы, заканадаўцам ідэалогіі і спосабаў вядзення бізнесу.
Дзякуем вам за вернасць банку і жадаем поспеху ў рэалізацыі запланаванага, удачы ў справах і пачынаннях, дабрабыту.
Мы разам, і ў нас усё атрымаецца!
«Беларусбанк» - заўсёды побач!
Наглядальны савет і Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк