Навіны банка і прэс-рэлізы
18.12.2015

У галаўным офісе «Беларусбанка» прайшла сустрэча з акцыянерамі

1

На сустрэчы з акцыянерамі абмеркаваны рад пытанняў.

Падведзены вынікі закрытай падпіскі на акцыі «Беларусбанка» ў 2015 годзе – яна адбылася на суму Br1 млрд 677 млн.

«Падпіска склалася на ўзроўні мінулага года, у ёй удзельнічалі 333 фізічныя асобы, - сказаў старшыня камітэта па ўзаемадзеянні з  мінарытарнымі акцыянерамі Канстанцін Махач. – Улічваючы дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва, можна з упэўненасцю сказаць, што акцыянеры вераць у банк».

2

3

Аб выніках дзейнасці банка, новых прадуктах і паслугах, укаранёных у бягучым годзе, акцыянерам расказаў намеснік дырэктара фінансава-эканамічнага дэпартамента Канстанцін Сідорскі.

Члены камітэта абмеркавалі з акцыянерамі кошт акцый у кантэксце будучай дэнамінацыі.

Вялікі інтарэс у акцыянераў выклікала інфармацыя намесніка дырэктара дэпартамента рознічнага бізнесу Ігара Рудага аб безадзыўных і адзыўных укладах.

Член камісіі па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Вячаслаў Тадзееў дэталёва спыніўся на развіцці банкам сістэмы безнаяўных плацяжоў.

Аб рабоце інфакіёскаў і іх інтэрфейсе сцісла расказаў намеснік дырэктара РЦПК Уладзімір Сяміжон.

4

Адбыўся абмен думкамі. Для банка падобныя сустрэчы – крыніцы інфармацыі па далейшым удасканаленні работы з кліентамі.

Наступная сустрэча з акцыянерамі адбудзецца на гадавым сходзе ў пачатку вясны наступнага года.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!