Кампанія «МультыГрыль», удзел якой у праекце «Мой бізнес» курыраваў ментар ад «Беларусбанка» намеснік старшыні праўлення Аляксандр Паліўка, мае ўсе шансы на перамогу.
«Я аддаў перавагугэтаму праекту таму, што гэтаадзін з нешматлікіхпраектаў з беларускай глыбінкі. Што яшчэ важна – гэта яркі прыклад сямейнага бізнесуі пераемнасці традыцый, калі навыкі, уменні перадавалісяад бацькі да сынаі далейз пакалення ў пакаленне. 80-гадовы Мар’ян Станіслававіч, бацька аднаго з бізнесменаў, з ягозалатымі рукамі даў старт бізнесу, які, хочацца верыць, пяройдзе да нашчадкаў.
Па-другое, вырабляемыя грылі – новая стылістыкапрыгатавання ежы: смачна, якасна, хутка і, што вельмі важна, карысна. Словам, высокая культура харчавання. І прафесійная сертыфікацыя – пацвярджэнне таму.
Па-трэцяе, сацыяльны аспект: новыя рабочыя месцы. Я бачу ў перспектыве гэты праект прыстойным металаапрацоўчым прадпрыемствам з экпартаарыентаванай прадукцыяй.
І, наканец, узрост удзельнікаў даказвае, што пачынацьуласную справу ніколі не позна. Галоўнае, каб амбіцыі былі падмацаваны ідэямі. Стараннасцю і працай, каб гэтыя ідэі рэалізаваць. І дакладна прытрымлівацца законаў бізнесу. Важна, каб прэтэндэнты, маючывялікі жыццёвы і прафесійнывопыт, правільнаўспрымаліўказанні каманды «Беларусбанка». Таму ў іх, уласна, усё і атрымалася», –пракаментаваў свой выбар Аляксандр Паліўка.
Фінал праекта адбудзецца 18 снежняў прамым эфіры тэлеканала АНТ.
За перамогупазмагаюцца 4 бізнес-ідэі: «Тук-тук латук», «Trend.by», «BattleMe» і «МультыГрыль».
Па выніках галасавання гледачоў будзе вызначаны пераможца, які і атрымае галоўны прыз.
Запрашаем вас прыняць удзел у інтэрактыўным тэлефонным галасаванні праекта «Мой бізнес». Званок са стацыянарнага тэлефона бясплатны, з мабільнага – згодна з тарыфамі аператара.
Ад вашага званка залежыць, ці стане пераможцам бізнес-праект, які падтрымліваецца банкам.
Пачатак трансляцыі ў пятніцу ў 21:05.
Галасуем за лепшых!
«Беларусбанк» – заўсёды побач!