Навіны банка і прэс-рэлізы
03.12.2015

«Беларусбанк» прадставіў новы спосаб аплаты ў МсDonald’s

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з ЗУП «КСБ Віктары Рэстараны» рэалізавалі праект па ўсталяванні ў беларускай сетцы рэстаранаў МсDonald’s спецыяльных інфакіёскаў, прызначаных для афармлення і аплаты заказаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак. Першы інфакіёск усталяваны ў віцебскім рэстаране МсDonald’s, размешчаным па адрасе: вул.Церашковай, 1.

Скарыстацца паслугай могуць як трымальнікі картак «Беларусбанка», так і іншых банкаў, у тым ліку замежных. Камісія за аперацыю не спаганяецца.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!