Навіны банка і прэс-рэлізы
02.12.2015

Адбылося вочнае пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

Чарговае вочнае пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» прайшло 27 лістапада 2015 года ў будынку цэнтральнага апарата  банка пад старшынствам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Амарына.

 

 image002

Наглядальны савет разгледзеў вынікі работы «Беларусбанка» за 10 месяцаў 2015 года, а таксама заслухаў даклад незалежнага дырэктара Дзмітрыя Панкова аб ўплыве макраэканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь на дзейнасць банка.

 image004

Адным з ключавых пытанняў пасяджэння сталі вынікі аўдыту карпаратыўнага кіравання банка, прадстаўленыя кампаніяй ТАА «КПМГ». Па выніках правядзення незалежнай сістэмы ацэнкі карпаратыўнага кіравання прынята рашэнне аб распрацоўцы плана мерапрыемстваў па рэалізацыі рэкамендацый аўдытарскай кампаніі.

Члены кіруючага органа банка лічаць, што праведзеная ацэнка станоўча паўплывае на далейшае развіццё карпаратыўнага кіравання ў ААТ «ААБ Беларусбанк». Мяркуецца, што асноўную ролю ў рэалізацыі рэкамендацый адыграюць незалежныя дырэктары і ўзначальваемыя імі камітэты.

На пасяджэнні была зацверджана сістэма ацэнкі эфектыўнасці работы Наглядальнага савета, а таксама ўзгоднены ўдакладнены склад кіраўніцкай справаздачнасці.

Па выніках 2015 года запланавана правядзенне ацэнкі дзейнасці Наглядальнага савета, што адпавядае лепшым практыкам карпаратыўнага кіравання.

Таксама быў разгледжаны шэраг пытанняў аб дзейнасці кампаній банкаўскага холдынга і тэрытарыяльнай экспансіі.

Наглядальнаму савету прадстаўлена інфармацыя аб выніках комплекснай праверкі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Разгледжана пытанне аб удасканаленні падыходаў па аказанні банкам бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі фізічным і юрыдычным асобам.

Абмеркаваны актуальныя пытанні, якія датычацца дзейнасці банка, як то ўплыў на дзейнасць ААТ «ААБ Беларусбанк» Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2015 г. № 7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)», а таксама стварэнне банкам рэзерваў па крэдытах, прадастаўляемых буйным дзяржаўным прадпрыемствам пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь.

 

 image006

Таксама Наглядальны савет абмеркаваў рэкамендацыі Нацыянальнага банка адносна прыняцця мер па недапушчэнні зніжэння нарматыўных капіталаў банкаў у рэальным выражэнні, у тым ліку за кошт скарачэння аперацыйных расходаў, правядзення аўдытарскай кампаніяй ацэнкі якасці актываў, прыцягнення сродкаў нерэзідэнтаў і ўліку вынікаў пры аплаце працы кіраўнікоў банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!