Навіны банка і прэс-рэлізы
30.11.2015

Прадстаўнікі «Беларусбанка» прынялі ўдзел у рабоце форума «Дзень польскай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь» (прэс-рэліз)

У прайшоўшым 25 лістапада 2015 года ў Мінску штогадовым эканамічным  форуме «Дзень польскай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь» прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Для банка, які мае вялікі вопыт фінансавання сумесных беларуска-польскіх праектаў, гэта не толькі платформа для прэзентацыі сваіх паслуг і прадуктаў, але і магчымаць вывучыць перспектывы далейшых бізнес-кантактаў з заходняй суседкай. З прыцягненнем польскіх крэдытных ліній пад страхавое пакрыццё KUKE ў эканоміку краіны банкам прыцягнута звыш 200 млн. долараў ЗША ў эквіваленце. Сярод знакавых праектаў, рэалізаваных з крэдытнай падтрымкай ААТ «ААБ Беларусбанк» – будаўніцтва чатырохзоркавай гасцініцы «Вікторыя» ў Мінску, цэха па вытворчасці сыравэнджаных і сыравяленых вырабаў на ААТ «Гродзенскі мясакамбінат». У цяперашні час рэалізуецца праект па арганізацыі вытворчасці высокаачышчанага парафіна на ААТ «Завод горнага воску».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!