Навіны банка і прэс-рэлізы
30.11.2015

«Беларусбанк» – лідар у намінацыі «Банк №1» у Беларусі (прэс-рэліз)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага фестываля-конкурса «Выбар года» назваў ААТ «Акцыянерны Ашчадны банк «Беларусбанк» лідарам у намінацыі «Банк №1» у Беларусі. 

 

image002

 

Фестываль-конкурс «Выбар года – 2015» не толькі дае комплексную ацэнку тавараў і паслуг з пункту гледжання якасці і папулярнасці сярод спажывальнікаў, але і выяўляе лідараў у кожнай выбранай галіне. Прафесійная методыка вызначэння пераможцаў дазваляе гаварыць аб аб’ектыўнасці і празрыстасці конкурса. Яна ўключае ў сябе маркетынгавае даследаванне спажывецкіх пераваг (яго праводзіць міжнароднае агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў МАСМІ), галасаванне экспертнага савета, апытанне прадстаўнікоў вядучых і сеткавых рэкламных агенцтваў, меркаванне журы і аргкамітэта фестываля. Вынікі пацвярджаюцца міжнародным аўдытам.

Прэмія «Выбар года» – пацвярджэнне вялікай работы працоўнага калектыву па ўдасканаленні паслуг і прадуктовай лінейкі банка і пастаянным паляпшэнні якасці кліенцкага сэрвісу. Факт атрымання ўзнагароды адлюстроўвае перавагі беларускіх спажыўцоў.

 

image004

Узнагарода фестываля-конкурса – медаль «Выбар года – 2015» была ўручана падчас  урачыстай цырымоніі, якая адбылася  26 лістапада ў тэатры-караоке «Багема». Высокага тытула «Банк №1» «Беларусбанк» удастоены ўжо восьмы раз.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!