Навіны банка і прэс-рэлізы
20.11.2015

Да ўвагі кліентаў банка

Паведамляем, што 21 лістапада 2015 года ў перыяд часу з 01:00 да 04:00 у сувязі з правядзеннем ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» прафілактычных работ магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак у сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу) пры правядзенні плацяжоў з дапамогай мабільных тэрміналаў аплаты (mPOS)

Акрамя таго, 21 лістапада 2015 у перыяд часу з 02:00 да 02:05 гадзін магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак ва ўстройствах пунктаў выдачы наяўных, пунктаў прыёму камунальных плацяжоў, арганізацый гандлю (сэрвісу).

Таксама паведамляем, што 22 лістапада 2015 у перыяд часу з 02:00 да 06:00 гадзін будуць праводзіцца тэхналагічныя работы ў сістэме Разлік «АІС АРІП», у сувязі з чым у названы прамежак часу магчымы перапынкі ў правядзенні плацяжоў на карысць арганізацый - удзельнікаў сістэмы Разлік.

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.