Навіны банка і прэс-рэлізы
13.11.2015

«Беларусбанк» інфармуе, што з 13.11.2015 па нанава прымаемых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах у беларускіх рублях устаноўлены наступны памер працэнтных ставак (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў аб тым, што з 13.11.2015 па нанава прымаемых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах у беларускіх рублях устаноўлены наступны памер працэнтных ставак:

 - «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён – 20% гадавых.

Па раней прынятых укладах «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін, пачынаючы з 13.11.2015.

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - 22% гадавых;

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд» у залежнасці ад тэрміну вяртання ўклада ў наступных памерах:

Тэрмін вяртання ўкладу (у месяцах)

3

6

12

Памер працэнтаў (% гадавых) для ўкладаў з сумай штодзённага астатку ўкладу да 20 000 000 беларускіх рублёў (уключна)

22

23

24

Памер працэнтаў (% гадавых) для ўкладаў з сумай штодзённага астатку ўкладу звыш 20 000 000 беларускіх рублёў

23

24

25

 

Адначасова інфармуем:

1) Па нанава прымаемых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах «Ашчадны» ў замежнай валюце з 13.11.2015 устаноўлены наступны памер працэнтных ставак:

- у доларах ЗША, еўра - у памеры - 3,5% гадавых;

- у расійскіх рублях - у памеры - 4% гадавых.

Па раней прынятых укладах, па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца пачынаючы з 17.12.2015.

2) Па нанава прымаемых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах «Класік плюс» у замежнай валюце з 13.11.2015 устаноўлены наступны памер працэнтных ставак:

- у доларах ЗША, еўра - у памеры - 4% гадавых;

- у расійскіх рублях - у памеры – 5,5% гадавых.

Па раней прынятых укладах (да 13.11.2015), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, устаноўлены наступны памер працэнтаў:

- у доларах ЗША, еўра - у памеры – 3,4% гадавых;

- у расійскіх рублях – у памеры – 4,9% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца пачынаючы з 17.12.2015.

                                       

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

 Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»