ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 12.11.2015 уведзены новы тэрміновы банкаўскі ўклад «Класік Безадзыўны» на наступных умовах:
тэрмін захоўвання ўкладу ў беларускіх рублях – 1 год, у замежнай валюце – 2 гады;
штомесячная капіталізацыя і выплата працэнтаў;
вяртанне ўкладу ажыццяўляецца па заканчэнні тэрміну вяртання.
Працэнтныя стаўкі па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях і замежнай валюце «Класік Безадзыўны» ўстаноўлены ў наступных памерах:
- у беларускіх рублях – асноўныя працэнты – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дадатковыя працэнты – 5% гадавых;
- у доларах ЗША і еўра – стаўка працэнтаў – 5% гадавых;
- у расійскіх рублях – стаўка працэнтаў – 6,1% гадавых.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»