Навіны банка і прэс-рэлізы
03.11.2015

Паважаныя кліенты! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Пры ўсёй неадназначнасці ацэнак падзеі кастрычніка 1917 года з’ўляюцца здабыткам мінулага, якое не перапішаш. Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну павагі гісторыі, добра засвоеныя ўрокі якой ствараюць вектар будучай светабудовы.

Несумненна, здзейсненая пад знакам агульначалавечых каштоўнасцей і дэмакратыі рэвалюцыя паўплывала на лёсы мільёнаў людзей і вялізнай краіны, у многім вызначыла ход развіцця цывілізацыі. Для Беларусі яна стала імпульсам для нацыянальна-культурнага адраджэння.

Уласцівыя нашаму грамадству мір і згода – лагічны вынік паслядоўнай прыхільнасці да ідэалаў Кастрычніка: свабоды, раўнапраўя, справядлівасці.

Мы адны з нямногіх на постсавецкай прасторы, хто захаваў гэту гістарычную дату ў календары. Магчыма, гэта і ёсць сведчанне сталасці нацыі, якая не адмаўляецца ад свайго мінулага і сама вызначае стратэгію развіцця, дзе няма месца войнам, рэвалюцыям і ўзрушэнням.

Шчасця, здароўя і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім! Міру, дабра і паступальнага руху да поспеху і росквіту нашай цудоўнай Беларусі.

 

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!