Актыўны ўдзел «Беларусбанка» ў выставе «МанiФэст», а таксама якасная падрыхтоўка карпаратыўнага стэнда і актыўная работа па фінансавай граматнасці насельніцтва была адзначана дыпломам.
У рамках выставы «Беларусбанк» прапанаваў вялікую колькасць маркетынгавых акцый і прома-мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне высокатэхналагічных прадуктаў і паслуг. Акцэнт быў зроблены таксама на фінансавую граматнасць насельніцтва. З гэтай мэтай была распрацавана і прадстаўлена на стэндзе электронная гульня-тэст.
Наведвальнікі выставы таксама змаглі паўдзельнічаць у віктарыне па фінансавай граматнасці з удзелам аўтара казкі «Грошык i таямнiчы кошык» – галоўнага рэдактара дзіцячага часопіса «Вясёлка» Уладзіміра Ліпскага.
На стэндзе «Беларусбанка» вялікай папулярнасцю карысталіся віктарыны і конкурсы: крыжаванкі «Фінансы вакол нас» як для дзяцей, так і для дарослых, конкурсы «Анаграма», «Бурымэ», «Гульня ў словы», якія дазваляюць у ігравой форме пазнаёміцца з фінансавымі і банкаўскімі тэрмінамі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»