Навіны банка і прэс-рэлізы
30.10.2015

«Беларусбанк» прымае ўдзел у выставе «МанiФэст» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ «Беларусбанк» прымае ўдзел у выставе «МанiФэст», якая праходзіць з 29 па 31 кастрычніка ў сталічным Футбольным манежы (прасп. Пераможцаў, 20/2).

Нашы спецыялісты кансультуюць наведвальнікаў выставы па ўсіх пытаннях абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб. Вялікі інтарэс у гасцей  банкаўскага стэнда выклікаюць дыстанцыйныя сэрвісы. Трымальнікі плацежных картак банка падключаюцца да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг». Карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» прадастаўлена магчымасць адкрыць інтэрнэт-дэпазіт і падаць заяўку на крэдыт супрацоўніку дэпартамента крэдытавання насельніцтва непасрэдна на выставе.

 image002

Кліенты ахвотна выкарыстоўваюць магчымасць дыстанцыйнага афармлення плацежнай карткі праз карпаратыўны сайт банка, «М-банкінг», «Інтэрнэт-банкінг».

У рамках выставы «Беларусбанк» прапануе вялікую колькасць  маркетынгавых акцый і прома-мерапрыемстваў.

 image004

Ажыятажным попытам карыстаецца фотабудка, дзе наведвальнікі робяць маментальныя фотаздымкі, ствараючы вобраз з дапамогай вясёлага рэквізіту: акуляры, вусы, капялюшы, парыкі.

Вялізны інтарэс выклікала  ўчорашняе выступленне каманды дзяцей супрацоўнікаў банка – пераможцаў конкурса «Юны фінансіст». Сёння ў 14.00 будзе праведзена віктарына па фінансавай граматнасці з удзелам аўтара казкі «Грошык i таямнiчы кошык» – галоўнага рэдактара дзіцячага часопіса «Вясёлка» Уладзіміра Ліпскага.

 image006

Арганізатары выставы – выставачнае ўнітарнае прадпрыемства «ЭКСПАФОРУМ», Асацыяцыя беларускіх банкаў, Беларуская асацыяцыя страхоўшчыкаў, Асацыяцыя лізінгадаўцаў Беларусі, Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку, Рэспубліканская асацыяцыя мікрафінансавых арганізацый.

Мерапрыемства праходзіць пад патранажам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

Заўсёды рады бачыць вас каля стэнда «Беларусбанка»!

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»