Навіны банка і прэс-рэлізы
30.10.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» і УП «АСБ БРОКЕР» – лідары біржавога рынку каштоўных папер (прэс-рэліз)

Згодна з апублікаваным ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» рэйтынгам прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер па выніках 9 месяцаў 2015 года ААТ «ААБ Беларусбанк» стала лідарам біржавога рынку акцый і аблігацый.

Унітарнае прадпрыемства «АСБ БРОКЕР», якое ўваходзіць у склад холдынгу ААТ «ААБ Беларусбанк», таксама заняло першае месца па аб’ёме біржавых здзелак з каштоўнымі паперамі сярод усіх нябанкаўскіх прафудзельнікаў і першае месца па аб’ёме здзелак з акцыямі сярод усіх удзельнікаў рынку (уключаючы банкі).

Атрыманню ААТ «ААБ Беларусбанк» і УП «АСБ БРОКЕР» такіх высокіх рэйтынгаў садзейнічала стварэнне першага ў рэспубліцы цэнтра брокерскага абслугоўвання, размешчанага па адрасе: г.Мінск, вул. Мяснікова, 32. Цэнтр уключае ў сябе аддзяленне банка, дэпазітарый і офіс брокерскай кампаніі і дазваляе кліенту ў адным месцы атрымаць поўны комплекс паслуг па аперацыях з каштоўнымі паперамі.

Не выпадкова па стане на 29.10.2015 больш за 90% размешчаных Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь бездакументарных валютных аблігацый для фізічных асоб набыта грамадзянамі з выкарыстаннем брокерскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» і УП «АСБ БРОКЕР».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!