ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд з 28.10.2015 па 25.11.2015 (уключна):
- «Ашчадны» - у памеры 2,5% гадавых;
- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) - у памеры 1,5% гадавых;
- Накапляльны - у памеры 4% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 28.10.2015 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля названай даты па 25.11.2015 (уключна).
Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 30.11.2015.
Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:
- у перыяд з 28.10.2015 па 29.11.2015 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў у названы перыяд 2015 года) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе працэнтнага даходу або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;
- на 28.10.2015 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або працэнтны даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Ваш выбар», тэрмін вяртання якіх настаў да 28.10.2015).
Налічэнне працэнтнага даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 30.11.2015.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».