Запрашаем вас наведаць стэнд «Беларусбанка» ў рамках 10-й спецыялізаванай выстаўкі «МанiФэст». Гэта новы фармат стаўшай ужо традыцыйнай штогадовай спецыялізаванай выстаўкі фінансавых паслуг «Банк. Страхаванне. Лізінг».
Выстаўка пройдзе з 29 па 31 кастрычніка 2015 года ў Футбольным манежы (г.Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2).
У рамках «МанiФэста» «Беларусбанк» прапануе шмат маркетынгавых акцый і прома-мерапрыемстваў.
Вы ўбачыце выступленне каманды дзяцей супрацоўнікаў банка – пераможцаў конкурса «Юны фінансіст». Спецыяльна для выстаўкі выраблена лялька «Грошык» – героя сумеснага з часопісам «Вясёлка» праекта з удзелам аўтара казкі «Грошык і таямнiчы кошык», галоўнага рэдактара дзіцячага часопіса «Вясёлка» Уладзіміра Ліпскага. Будзе праведзена віктарына па фінансавай граматнасці.
Наведвальнікі стэнда – трымальнікі банкаўскіх плацежных картак «Беларусбанка» змогуць падключыцца да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг». Разам з карт-кодамі будуць уручацца падарункі. Карыстальнікі сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» атрымаюць магчымасць адкрыць інтэрнэт-дэпазіт і падаць заяўку на крэдыт супрацоўніку дэпартамента крэдытавання насельніцтва непасрэдна на выстаўцы.
Таксама можна пазнаёміцца з магчымасцю дыстанцыйнага афармлення плацежнай карткі з дапамогай карпаратыўнага сайта банка, «М-банкінга», «Інтэрнэт-банкінга». Прыцягне ўвагу юных наведвальнікаў выстаўкі акцыя «Намалюй сваю картку і атрымай падарунак!».
Наведванне выстаўкі – гэта магчымасць знайсці карысныя кантакты, сустрэцца з калегамі і бізнес-супольнасцю, зрабіць рэальны крок у павышэнні фінансавай граматнасці, шанс заставацца ў курсе апошніх тэндэнцый фінансавай сферы.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»