Дзень беларускай эканомікі ў Берліне ўжо можна назваць традыцыйнай сустрэчай прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх дзяржаў. Удзельнікі форума, колькасць якіх значна перавысіла папярэдне заяўленую і наблізілася да двухсот, абмяркоўвалі бягучыя пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Германіі, абазначалі канкрэтныя праекты і дамоўленасці на найбліжэйшую перспектыву, ацэньвалі магчымасці пашырэння супрацоўніцтва. «Беларусбанк» выступаў у ролі Эксклюзіўнага спонсара Дня беларускай эканомікі ў Берліне
Адна з тэм, якія абмяркоўваліся на форуме, – перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін у банкаўскай сферы.
«Беларусбанк» як структураўтваральная айчынная фінансавая ўстанова ўносіць свой пасільны ўклад у развіццё і ўмацаванне дзелавых кантактаў з нямецкімі фінансавымі інстытутамі, тым самым садзейнічае сістэмнай інтэграцыі.
Банк мае шырокую практыку выкарыстання ўсяго спектра інструментарыя ў фінансаванні перадэкспартных аперацый, рэалізацыі структурных праектаў. Больш за дзесяць гадоў паспяхова функцыянуе самае «заходняе» прадстаўніцтва банка ў Франкфурце-на-Майне.
Далейшае развіццё ўзаемавыгадных адносін – гэта неад’емная частка стратэгіі міжнароднага бізнесу банка.
Ацэньваючы сустрэчы ў нямецкай сталіцы, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык ахарактарызаваў іх як выключна паспяховыя, а ў цэлым мерапрыемства назваў платформай плённай працы, канструктыўнага дыялогу і прадуктыўных дыскусій. «Больш даведваючыся адзін пра аднаго, пашыраючы кантакты, мы фарміруем не толькі надзейную аснову для вядзення паспяховай бізнес-кааперацыі, але і ўмацоўваем адчуванне ўзаемаразумення, павагі і даверу, – адзначыў кіраўнік. – Урэшце рэшт, гэта будзе служыць павышэнню вытворчага патэнцыялу нашых краін, фінансавай стабільнасці і ўстойліваму эканамічнаму росту».
Станоўчая ацэнка двухбаковага беларуска-германскага супрацоўніцтва была дадзена экспертамі ў ходзе прайшоўшага напярэдадні Дня эканомікі пасяджэння Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»