Навіны банка і прэс-рэлізы
14.10.2015

Афармленне картак праз каналы ДБА – эканомія часу і грошай!

дыстанцыйнае афармленне аплатнай карткіАфармляць плацежныя карткі «Беларусбанка» з дапамогай каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання стала больш выгадна, чым ва ўстановах банка.

З бягучага месяца банкам зніжаны кошт абслугоўвання картак (пакетаў паслуг), заяўкі на выпуск якіх запаўняюцца з выкарыстаннем сэрвісаў «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», а таксама сайта банка. Акрамя таго, цяпер пры афармленні картак у гэтых каналах кліентам прадастаўляецца магчымасць выбару валюты рахунку (долары ЗША, еўра, расійскія рублі).

Такім чынам, аформіўшы картку не ва ўстанове банка, а з дапамогай каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, можна зэканоміць не толькі час, але і грошы.

Азнаёміцца з памерамі ўзнагароджання за абслугоўванне картак можна тут.

У цяперашні час банкам прадастаўляецца магчымасць афармлення наступных відаў картак (пакетаў паслуг) з дапамогай сэрвісаў «М-банкінг», «Інтэрнэт-банкінг» і сайта банка:

БЕЛКАРТ-Прэміум

БЕЛКАРТ-Maestro

Maestro

Пакет паслуг «Сучасны»

Visa Classic «Лэдзі Карт»

MasterCard Standard, Visa Classic

Пакет паслуг «Аптымальны»

MasterCard Gold, Visa Gold

Пакет паслуг «Прэстыж»

Пакет паслуг «Прэстыж плюс»

Пакет паслуг «Плацінум»