Навіны банка і прэс-рэлізы
13.10.2015

Мілыя жанчыны! Дарагія мамы!

З Днём маці вас!


den_materii3Гэта светлае свята – сціплая даніна ўдзячнасці высакароднай і высокай місіі жанчыны на зямлі – дарыць жыццё.

Слова «мама» сапраўды святое для кожнага чалавека. Яно – скарбніца любові, душэўнасці, мудрасці, умення зразумець і падтрымаць у цяжкую хвіліну. Матчыны рукі – увасабленне цяпла і пяшчоты, сэрца маці – непазбыўная бездань, у глыбіні якой заўжды знойдзецца прабачэнне. Бо сказана: будучыня нацыі – у руках маці.

Ёсць вялікая логіка ў тым, што свята адзначаецца па праваслаўным календары ў дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы. І падобна таму як Царыца Нябесная накрывае жывучых на зямлі сваім святым амафорам, так і Маці з’яўляецца берагіняй і заступніцай рода чалавечага.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця, клопату і ўдзелу блізкіх! Няхай вашы вочы не ведаюць слёз, дзеці спраўдзяць вашы надзеі, а кожны пражыты дзень будзе напоўнены дабром.

Нізкі вам паклон! І дзякуй за ўсё!


Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!