«Беларусбанк» працягвае пашыраць магчымасці дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання фізічных асоб.
Цяпер у інфакіёсках банка з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў (Cash-in) можна пагашаць наяўнымі грашыма крэдыты «Беларусбанка», прадастаўленыя ў беларускіх рублях.
Узнагароджанне пры выкарыстанні гэтага сэрвісу не спаганяецца.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўсіх установах банка, на карпаратыўным сайце belarusbank.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.