Спецыяльна для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта «Беларусбанкам» распрацавана прапанова, у рамках якой студэнтам і выкладчыкам афармляюцца плацежныя карткі БЕЛКАРТ «Беларусбанка» з асобымі ўмовамі і прывілеямі.
Унікальны дызайн карткі з выявай будынку Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ўтрымлівае лагатыпы банка і ўніверсітэта.
Перавагі праграмы
Сярод асобых прывілей для трымальнікаў картак БЕЛКАРТ Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта:
- бясплатнае афармленне карткі;
- бясплатнае падключэнне да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», якая дазваляе ажыццяўляць шырокі спектр банкаўскіх аперацый праз сетку Інтэрнэт;
- удзел у праграме лаяльнасці «Ваш бонус», у рамках якой трымальніку карткі пры аплаце тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю-сэрвісу вяртаецца на рахунак карткі частка ад затрачанай сумы грашовых сродкаў;
- магчымасць атрымання скідак пры аплаце тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю-сэрвісу ў рамках дысконтнай праграмы банка «Ух ты! Скідкі!»;
- атрыманне спецыяльных скідак пры безнаяўнай аплаце тавараў і паслуг у кафэ і вучэбна-медыцынскім цэнтры ўніверсітэта;
- магчымасць атрымання скідкі 90% пры афармленні прэстыжных міжнародных картак «Беларусбанка».
Магчымасці карткі БЕЛКАРТ УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»
Адной з самых карысных функцый гэтай карткі, якая будзе асабліва цікавая студэнтам з іх дынамічным ладам жыцця, – гэта магчымасць ажыццяўлення фінансавых аперацый незалежна ад часу і месцазнаходжання з дапамогай мабільнага тэлефона (паслуга «М-банкінг») або планшэтнага камп’ютара (паслугі «М-банкінг» або «Інтэрнэт-банкінг»).
Вядома, картка БЕЛКАРТ дазваляе аплачваць пакупкі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу па ўсёй Беларусі. Пры гэтым аплачваць пакупкі карткай БЕЛКАРТ «Беларусбанка» не толькі зручна, але і выгадна, бо картка дазваляе ўдзельнічаць у праграмах лаяльнасці банка і атрымліваць скідкі пры аплаце.
Яшчэ адной зручнай функцыяй карткі банка з’яўляецца магчымасць адпраўлення і атрымання імгненных грашовых пераводаў. Пры гэтым аперацыю пераводу можна ажыццявіць як у аддзяленні банка, так і з дапамогай банкаматаў, інфакіёскаў, паслуг «М-банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг».
І, канешне, картка БЕЛКАРТ дазваляе, пры неабходнасці, зняць наяўныя грашовыя сродкі. Без выплаты камісіі гэта можна зрабіць у аддзяленнях і банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама банкаматах ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»