Навіны банка і прэс-рэлізы
02.10.2015

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 09.10.2015

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 9 кастрычніка 2015 года ў адпаведнасці з загадам в.а. Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

1) Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

2) Аб унясенні дапаўненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 31.05.2013 (пратакол № 4).

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 7 кастрычніка 2015 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 9 кастрычніка 2015 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 7 кастрычніка 2015 года.