Ажыццявіўшы куплю білета на цягнік праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», трымальнік карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» з Гомеля стаў мільённым Інтэрнэт-пасажырам Беларускай чыгункі ў 2015 годзе. Узнагароджанне мільённага пасажыра адбылося на гомельскім чыгуначным вакзале. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі банка.
На фота: Мільённы Інтэрнэт-пасажыр БЧ 2015 года Платонава А.В., начальнік пасажырскай службы РУП «Беларуская чыгунка» Захарэвіч А.А, начальнік філіяла №300 - Гомельскае абласное ўпраўленне ААТ «ААБ Беларусбанк» Архіпенка А.І., прадстаўнік кіраўніцтва па якасці IBA Gomel, адной з кампаній альянса IBA Group Новікава Л.З.
За час супрацоўніцтва «Беларусбанкам» і Беларускай чыгункай рэалізаваны шэраг праектаў, дзякуючы якім пасажырам стала значна зручней набываць білеты як на цягнікі прыгараднага напрамку, так і далёкага следавання. Ужо больш за 2 гады банк забяспечвае магчымасць правядзення аплаты білетаў з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак на сайце Беларускай чыгункі. Трымальнікі картак «Беларусбанка» могуць аплаціць білет, аформлены на сайце БЧ, непасрэдна праз сайт або з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».
Працэс афармлення і куплі білета займае ўсяго некалькі мінут. Штомесячна праз «Інтэрнэт-банкінг» «Беларусбанка» набываецца каля 22 тыс. білетаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»