Новая паслуга для карыстальнікаў «Інтэрнэт-банкінгу» ААТ «ААБ Беларусбанк» – магчымасць афармлення крэдыту «Інтэрнэт – Безнаяўны».
Гэта паслуга прадастаўляецца ўладальнікам плацежных картак «Беларусбанка», якія заключылі дагавор комплекснага абслугоўвання.
Заяўка на крэдыт афармляецца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» у любы зручны час.
Крэдыт прадастаўляецца тэрмінам да 12 месяцаў з выплатай працэнтаў па стаўцы 34% гадавых у памеры да 50 млн. рублёў, шляхам залічэння грошай на плацежную карту. Пры гэтым за зняцце наяўных узнагароджанне не спаганяецца. Крэдыт афармляецца без даведак аб даходах і паручыцеляў.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўсіх установах банка, на карпаратыўным сайце і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»