Навіны банка і прэс-рэлізы
23.09.2015

Рашэнне аб павелічэнні статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам правядзення закрытай падпіскі

Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята рашэнне аб павелічэнні статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый, размяшчаемых шляхам правядзення закрытай падпіскі ў два этапы ў перыяд з 01 кастрычніка 2015 года па 30 лістапада 2015 года.

Закрытая падпіска будзе праводзіцца толькі сярод акцыянераў
ААТ «ААБ Беларусбанк», якія з’яўляліся такімі ў адпаведнасці з рэестрам уладальнікаў акцый ААТ «ААБ Беларусбанк», складзеным па стане на 01 верасня 2015 года, а таксама наследнікаў названых акцыянераў, прад’явіўшых на працягу перыяду закрытай падпіскі пасведчанне аб праве на спадчыну на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк», у наступным парадку:

на першым этапе (з 1 кастрычніка па 13 лістапада 2015 года ўключна) кожны акцыянер, які жадае набыць акцыі, можа заключыць дагавор падпіскі аб набыцці простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» у колькасці не больш за 60 % ад пакета акцый ААТ «ААБ Беларусбанк», які ў яго маецца;

на другім этапе (з 16 лістапада па 30 лістапада 2015 года ўключна) кожны акцыянер, які жадае набыць акцыі, можа заключыць дагавор падпіскі на набыццё простых (звычайных) акцый у межах часткі аб’ёму эмісіі, якая засталася на момант заключэння дагавору.

Закрытая падпіска на акцыі будзе ажыццяўляцца па цане, роўнай намінальнай вартасці акцыі - 1000 (адна тысяча) рублёў.

Месцы правядзення закрытай падпіскі на акцыі:

- для фізічных асоб;

- для юрыдычных асоб.