У рамках сумеснага праекта з тэлеканалам ОНТ «Мой бізнес» прайшоў 1-ы модуль навучання ў Завочнай школе бізнесу. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ААТ «ААБ Беларусбанк» і даччыная кансалтынгавая кампанія ТАА «АСБ Кансалт».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка. «Нельга пераацаніць значнасць бізнес-адукацыі для паспяховага развіцця прадпрымальніцтва, – падкрэсліў кіраўнік. – «Беларусбанк» заўсёды адкрыты для дыялогу з прадпрымальніцкай супольнасцю і гатовы аказваць кансультацыйную і крэдытную падтрымку прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнесу».
Семінар быў поўнасцю прысвечаны юрыдычным пытанням. Разглядаліся асаблівасці дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама нюансы пры падборы персанала і афармленні працоўных адносін.
З дакладам выступіў партнёр Міжнароднай юрыдычнай кампаніі «Арцынгер і партнёры» Дзмірый Вільтоўскі. Вялікі інтарэс выклікаў даклад кіруючага партнёра «Арцынгер і партнёры» Сяргея Машонскага.
Самыя значныя фрагменты семінара будуць паказаны па тэлеканале ОНТ у праграме «Наша раніца».
У найбліжэйшых планах арганізатараў – семінар, тэматыка якога – пытанні пастаноўкі падатковага ўліку, выбару аптымальнай сістэмы падаткаабкладання, а таксама метады даследавання рынку.
Месца правядзення семінара: філіял № 511 ААТ «ААБ Беларусбанк» (вул. Даўгабродская, 1).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»