Навіны банка і прэс-рэлізы
21.09.2015

«Беларусбанк» забяспечыў правядзенне аплаты паслуг у паркаматах Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»

ААТ «ААБ Беларусбанк» прадаставіла наведвальнікам Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» магчымасць аплаты паслуг платнай паркоўкі і знаходжання на тэрыторыі аэравакзальнага комплекса з выкарыстаннем плацежных картак у спецыяльных устройствах – паркаматах. Праект рэалізаваны банкам сумесна з РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» і ПГВУП «Аўтэн».

 image002

На фота: (злева направа) намеснік Генеральнага дырэктара па інавацыйнай дзейнасці РУП «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» Валерый Жораў, Генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Дзмітрый Мелікян, выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Анатолій Багавік

На прысвечанай гэтай падзеі прэс-канферэнцыі Генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Дзмітрый Мелікян адзначыў, што «Беларусбанк» ужо сёння актыўна прадстаўлены ў аэрапорце,  паабяцаў і надалей усяляк падтрымліваць інавацыйныя  праекты.

 image004

На фота: Анатолій Багавік аплачвае паркоўку ў аэрапорце з дапамогай паркамата 

«Мы вельмі рады ўнесці сваю лепту ў развіццё і паляпшэнне інфраструктуры абслугоўвання кліентаў галоўных паветраных варот Беларусі, – пракаментаваў выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Анатолій Багавік. – Безумоўна, даступнасць, хуткасць і зручнасць аплаты паслуг паркоўкі ў такім значным грамадскім месцы з’яўляюцца неабходнымі стандартамі для аэрапорта развітай еўрапейскай краіны». Кіраўнік выказаў упэўненасць, што гэты праект будзе паспяховым.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!