Навіны банка і прэс-рэлізы
18.09.2015

«Беларусбанк» і «Расэксімбанк» падпісалі Генеральнае пагадненне аб супрацоўніцтве (прэс-рэліз)

17 верасня 2015 года ў рамках Другога форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў горадзе Сочы (Расійская Федэрацыя)  у прысутнасці старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Матвіенка адбылося ўрачыстае падпісанне Генеральнага пагаднення паміж банкамі-партнёрамі: ААТ «ААБ Беларусбанк» і  АТ «Расэксімбанк».

 image002

З боку «Беларусбанка» пагадненне падпісаў Старшыня Праўлення Сяргей Пісарык, расійскі бок быў прадстаўлены Старшынёй Праўлення Дзмітрыем Галаванавым.

 image004

Гэта пагадненне дазволіць прафінансаваць сумесныя праекты на льготных умовах, а акрамя таго з’яўляецца сведчаннем новага ўзроўню міжбанкаўскага супрацоўніцтва і паглыблення інтэграцыйнага ўзаемадзеяння эканомік дзвюх краін: «Беларусь – транзітная краіна з адкрытай эканомікай, якая знаходзіцца на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, а «Беларусбанк», у сваю чаргу, мае ўнікальны вопыт у рэалізацыі дзяржаўных інфраструктурных, а таксама бізнес-праектаў. Далейшае развіццё ўзаемавыгадных адносін – гэта неад’емная састаўная частка стратэгіі міжнароднага бізнесу нашага банка», - адзначыў Сяргей Пісарык.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!