Навіны банка і прэс-рэлізы
15.09.2015

«Беларусбанк» прыняў удзел у Нацыянальным дні Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2015» у Мілане (прэс-рэліз)

Прадстаўнікі «Беларусбанка» ў складзе ўрадавай дэлегацыі прынялі ўдзел у Нацыянальным дні Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2015» у Мілане.

 image002

«Падобныя мерапрыемствы яскрава дэманструюць актуальнасць такіх напрамкаў ва ўзаемным супрацоўніцтве як абмен вопытам і бізнес-ідэямі, правядзенне ўзаемных стажыровак, арганізацыя канферэнцый і семінараў, - падкрэсліў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. – Даведваючыся адзін пра аднаго, пашыраючы кантакты, мы фарміруем не толькі надзейную аснову для вядзення паспяховага міжнароднага бізнесу, але і ўмацоўваем пачуцці ўзаемнай дружбы, павагі і даверу. Мы адкрыты для ўсебаковага супрацоўніцтва і гатовы абмяркоўваць самы шырокі спектр пытанняў у ходзе двухбаковых сустрэч, у тым ліку з задавальненнем выкарыстоўваем для гэтага сённяшні візіт у Мілан», - дадаў кіраўнік.

Дэлегацыя прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі на тэрыторыі Міланскай біржы: «Беларусь: Еўрапейскі партнёр – Еўразійскі рынак».

Нароўні з афіцыйнымі мерапрыемствамі ў рамках візіту адбыліся двухбаковыя сустрэчы з банкамі-партнёрамі, у т.л. з Intesa Sanpaolo, UBI Banka і інш.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!