Навіны банка і прэс-рэлізы
14.09.2015

Супрацоўніца «Беларусбанка» стала ўладальнікам прэстыжнага звання «Мінскі майстар» (прэс-рэліз)

Вольга Глазко, спецыяліст па АРБП аддзела продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг ЦРБ філіяла №510 у г. Мінску стала ўладальнікам прэстыжнага звання «Мінскі майстар» па накірунку аказанне рознічных банкаўскіх паслуг.

image002

image004

Малады і перспектыўны супрацоўнік, пераможца ўнутрыбанкаўскага конкурса «Прафесіянал года» і проста добры жыццярадасны чалавек, Вольга ў чарговы раз даказала, што спецыялісты «Беларусбанка» – гэта высокія прафесіяналы, сапраўдныя майстры сваёй справы.

Даведка: Звання «Мінскі майстар», якое прысвойваецца пераможцам гарадскога конкурса прафесійнага майстэрства, спецыялісты банка ўдастоіліся ўжо 7-ы раз: Вольга Нікіціна (2009 г.), Марына Кухарчук (2010 г.), Аксана Чараховіч (2011 г.), Ганна Арцем’ева (2012 г.), Яўгеній Кротаў (2013 г.)  Васіліна Купцова (2014 г.), Вольга Глазко (2015 г.).

Конкурс «Мінскі майстар» праходзіць штогод з 2004 года. Мэта конкурса – павышэнне прэстыжу масавых прафесій, далейшы стымул росту прафесіяналізму і кваліфікацыі работнікаў. Яго арганізатарамі выступаюць Мінскае гарадское аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў і Мінгарвыканкам. За мінулыя гады ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 170 000 чалавек, 355 з іх былі прызнаны лепшымі Майстравымі сталіцы.

Пераможцамі конкурса «Мінскі майстар-2015» сталі прадстаўнікі 32 прафесій. У бягучым годзе ў адборачных этапах конкурса прафмайстэрства прынялі ўдзел 16,8 тыс. работнікаў. У фінал выйшлі 638 канкурсантаў, пераможцамі сталі 32.

Ушанаванне пераможцаў гарадскога конкурса «Мінскі майстар-2015» адбылося ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў напярэдадні Дня горада.

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»